1. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  2. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  3. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  4. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  5. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  6. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  7. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  8. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  9. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  10. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  11. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  12. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  13. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
Читать по-русски


Чыноўнікі плануюць павялічыць памеры стандартнага падатковага выліку для сем’яў з дзецьмі. Для гэтага цягам 2024 года збіраюцца ўнесці адпаведныя змены ў Падатковы кодэкс. Пра гэта стала вядома з абгрунтаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, у якіх гаворыцца пра неабходнасць падрыхтаваць законапраект.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Paul Hanaoka, Unsplash.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Paul Hanaoka, Unsplash.com

На колькі могуць вырасці памеры стандартнага падатковага выліку для сем’яў з дзецьмі, не паведамляецца. Пры гэтым удакладняецца, што іх павышэнне прадугледжанае генеральным пагадненнем аб’яднанняў наймальнікаў і прафсаюзаў і даручэннем урада.

Нагадаем, законапраект са зменамі ў Падатковы кодэкс, які ўжо зацверджаны парламентам і Саветам Рэспублікі, прадугледжвае павышэнне ў 2024 годзе памераў пэўных падатковых вылікаў, а таксама сум розных выплат, якія не абкладаюцца падаходным падаткам.

У гэтым выпадку гаворка ідзн пра тое, каб для сем’яў з дзецьмі дадаткова павысіць памеры стандартнага падатковага выліку. Да прыкладу, стандартны падатковы вылік для бацькоў, якія маюць дваіх і больш дзяцей да 18 гадоў або дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў, цяпер складае 87 рублёў на кожнае дзіця за месяц.

У Падатковы кодэкс збіраюцца ўнесці і іншыя змены (якія — не ўдакладняецца). «Гэта абумоўлена неабходнасцю далейшага ўдасканалення падатковага заканадаўства з улікам прапановаў, выпрацаваных кансультацыйнымі саветамі, створанымі пры Міністэрстве фінансаў і Міністэрстве па падатках і зборах, — удакладняецца ў абгрунтаванні Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў. — Падчас падрыхтоўкі праекта будуць улічаныя ўзгодненыя прапановы органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый, падпарадкаваных ураду, а таксама бізнес-супольнасцяў. Акрамя таго, нормы праекта закона будуць скіраваныя на вырашэнне праблемных пытанняў, якія ўзніклі падчас практычнага прымянення палажэнняў Падатковага кодэкса».

Чытайце таксама