Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Почему власти «нарисовали» варианту «против всех» больше процентов, чем остальным кандидатам? Спросили у политических аналитиков
  2. Пресс-служба Лукашенко сообщает о первых поздравлениях с «победой» на выборах. Кто уже отметился
  3. Стали известны итоги провластного экзитпола на выборах. Ну что, попробуйте угадать цифру «за Лукашенко»
  4. Мы уже устали ловить Лукашенко на лжи. Вот разбор очередной порции неправдивых высказываний
  5. Лукашенко спросили, как можно назвать выборы «демократичными», когда его главные оппоненты в тюрьме или за границей. Что ответил политик
  6. Эксперты рассказали об «аномальном» поведении населения в обменниках
  7. Самый дешевый доллар в этом году: ждать ли дальнейшего падения? Прогноз по валютам
  8. ЦИК объявил предварительные итоги выборов. Никаких сюрпризов
  9. ISW: Действия армии РФ после захвата Великой Новоселки укажут на приоритеты России в Украине в 2025 году
  10. В Беларуси планируют новые меры для удержания выпускников после отработки — «Киберпартизаны»
  11. Лукашенко спросили, не жалеет ли, что поддержал Россию в войне. Он возмутился и в ответе обвинил евреев и папу римского
  12. «Поставил жирную галочку, продырявившую бумагу». Беларусы рассказали «Зеркалу», как ходили на избирательные участки
  13. Секретарь ЦИК рассказала о попытках «социального шантажа» на выборах
  14. ISW: Путин опасается последствий от снижения цен на нефть
  15. «Железнодорожники»: Вместо стран Балтии появился новый маршрут для поставок люксовых авто в Беларусь в обход санкций
  16. Тихановская рассказала, когда может появиться окно возможностей для смены власти в Беларуси и что будут делать демсилы
  17. Мы посчитали, сколько из кандидатов, бросивших вызов Лукашенко, избежали преследования потом. Попробуйте угадать число
  18. «В качестве немедленного ответа»: Великобритания ввела новые санкции после «сфальсифицированных выборов в Беларуси»
Чытаць па-беларуску


Беларуска Ася адкрыла ў Варшаве дзіцячы садок і школу. Тут з дзецьмі працуюць па методыцы Мантэсоры па-беларуску. Такі ж праект у Асі быў і на радзіме. Але ў эміграцыі жанчына знайшла ў ім новы сэнс — захаваць нацыянальную ідэнтычнасць і спрасціць адаптацыю дзяцей у новай краіне. Ці складана працаваць па-беларуску ў Польшчы і ці патрэбныя такія паслугі бацькам, Ася расказала MOST.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Anna Shvets
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com / Anna Shvets

Ідэя адкрыць беларускамоўны садок з’явілася ў Асі яшчэ ў 2013 годзе, калі яны з мужам жылі ў Мінску. Пазней у іх нарадзілася першая дачка. У той час Ася цікавілася педагогікай і асабліва сістэмай італьянскага педагога і ўрача Марыі Мантэсоры.

Методыка Мантэсоры надае ўвагу сэнсарнаму выхаванню і накіравана на «навучанне праз адкрыцці», калі навучэнцы ўспрымаюць паняцці шляхам працы з матэрыяламі, а не праз тлумачэнні настаўніка. Яна грунтуецца на прынцыпе «Дапамажы мне гэта зрабіць самому», па якім трэба дапамагчы дзіцяці задзейнічаць свой патэнцыял.

Хутка Ася стала задумвацца пра садок для дачкі.

— Нам хацелася, каб наша дачка расла ў спакойных і не зусім фармальных умовах, што вельмі рэдка можна сустрэць у звычайных садках. Хацелася, каб яна вырасла крэатыўным, свабодным і ўпэўненым у сабе чалавекам, — успамінае жанчына.

Тады ў Мінску ўжо было некалькі Мантэсоры-груп у прыватных садках, але ўсе яны былі выключна рускамоўнымі. Ася прапанавала адкрыць хоць адну такую ж групу, толькі беларускамоўную, але, па яе словах, кіраўніцтва ўсіх устаноў баялася, што яна не будзе карыстацца попытам.

— Хто ж захоча плаціць за беларускамоўныя заняткі? Такое пытанне яны мне задавалі, — расказвае Ася. — Вельмі дзіўная сітуацыя, калі ў разуменні беларусаў заплаціць за рускамоўную адукацыю — гэта норма, але ніхто не гатовы плаціць за такую ж, толькі беларускамоўную.

Тады муж Асі сказаў, што яны самі адкрыюць садок. Ён з’явіўся ў 2017 годзе ў катэджы ў Ратамцы.

«Трэба быць супраць афіцыйнай сістэмы»

Ролю настаўніцы ўзяла на сябе Ася. На той момант у яе ўжо была адпаведная педагагічная база: яна скончыла Акадэмію паслядыпломнай адукацыі, прайшла вучобу ў Кіеве, а потым у Латвіі. Але паколькі планавалася адкрыць некалькі груп, адразу патрэбна было стварыць каманду.

— Знайсці настаўнікаў, якія могуць працаваць па метадзе Мантэсоры — вельмі складаная справа. Не кожны педагог з дзяржаўных устаноў можа скончыць нават уводныя тэарэтычныя курсы па гэтым метадзе, — сцвярджае Ася. — Каб вывучаць гэтую методыку, трэба быць супраць афіцыйнай сістэмы, трэба таксама пераадолець бар’ер. Напрыклад, не баяцца правесці занятак з дзецьмі на падлозе, разглядаць дзіця як асобу, як сябра. На жаль, некаторыя настаўнікі з дзяржаўных устаноў лепей умеюць запужваць ды шантажыраваць дзяцей — сістэма робіць іх такімі. Але Мантэсоры-настаўнік павінен быць цудоўным чалавекам, як брыльянт, бо дзеці ўсё ўбіраюць.

Нарэшце Асе ўдалося знайсці выхавацеляў. А ў пачатку 2020 года ўжо ў іншым будынку яны з мужам адкрылі пачатковую школу. Але працавала яна нядоўга.

«Калі беларускамоўныя школы закрываюцца ў Беларусі, мы будзем іх адкрываць за мяжой»

Пазней сям’я пераехала ў Польшчу. І ў новай краіне вырашыла працягнуць гэтую справу.

— Нам вельмі хацелася, каб у нашай школе былі не проста заняткі па выхадных. Мы паставілі мэту адкрыць паўнавартнасны садок і школу для беларусаў. Вядома, што ў Польшчы з’явілася вялікая беларуская дыяспара, бо людзі з’ехалі з Беларусі, многія з іх у стрэсе, адразу не ведаюць, у якія садкі-школы аддаваць сваіх дзяцей. А некаторыя дзеці, пахадзіўшы ў польскія навучальныя ўстановы, не змаглі адразу адаптавацца, таму бацькі шукаюць для іх альтэрнатыву.

У эміграцыі ў Асі з’явілася яшчэ адна матывацыя адкрыць беларускамоўную ўстанову — так можна дапамагчы захаваць нацыянальную ідэнтычнасць.

— На жаль, мы бачым, як адбываецца русіфікацыя ў Беларусі, з кожным годам там беларускамоўных школ усё менш ды менш. Таму калі яны закрываюцца ў самой Беларусі, то мы будзем іх адкрываць за мяжой, — кажа Ася.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Не хацелі здаваць памяшканні малому бізнесу

Адкрыць садок і школу аказалася справай значна больш складанай, чым у Беларусі.

Па-першае, сям’я доўга шукала будынак. Мясцовыя жыхары не хацелі здаваць памяшканні малому бізнесу. Таму спачатку беларусы бралі некалькі класаў у субарэнду ў адной украінскай школы, і толькі праз год ім удалося знайсці катэдж для свайго праекта.

Па-другое, цяжка было знайсці кваліфікаваных настаўнікаў, якія разумеюць не толькі метад Мантэсоры, але і як працаваць з дзецьмі ў эміграцыі.

— У ідэале мы шукаем настаўнікаў, якія выкладаюць на польскай і беларускай мовах і пры гэтым маюць польскую адукацыю, якая насамрэч больш якасная за беларускую, — кажа Ася. — Гэта для нас вельмі важна, бо беларускі настаўнік, які атрымаў дадатковую польскую адукацыю, ужо другі раз асэнсавана выбірае гэтую прафесію. То-бок ён сапраўды ў рэсурсе і хоча працаваць з дзецьмі.

Ася тлумачыць, што дзеці ў школе і садку вельмі розныя, і да кожнага трэба падабраць індывідуальны падыход. Гэта дзеці розных узростаў, у іх розны ўзровень валодання польскай мовай, розная матывацыя, у кагосьці стрэс пасля пераезду.

Ася гатова сама праводзіць заняткі для педагогаў па метадзе Мантэсоры. Кажа, галоўнае, каб яе калегі былі гнуткімі і адкрытымі да новага вопыту і ведаў. Да таго ж у Варшаве сям’я знайшла некалькі прыватных школ, якія працуюць па розных нестандартных сістэмах.

— У нас з’явілася магчымасць наладзіць з імі кантакт. Зараз мы з імі абменьваемся вопытам і афіцыйна супрацоўнічаем, — падкрэслівае Ася.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com

Вучацца на трох мовах

Садок «Я Дома» арыентаваны на дзяцей ад трох да шасці гадоў. У групе максімум 17 чалавек, на пяцярых дзетак — адзін настаўнік. На працягу дня праводзяцца заняткі падрыхтоўкі да школы, а таксама выкладаюцца англійская і польская мовы.

Таксама працуе і школа, але афіцыйна дзеці знаходзяцца на хатняй адукацыі, таму ў канцы кожнага года яны павінны здаваць іспыты ў партнёрскіх школах, каб быў кантроль, як дзеці засвойваюць праграму. У канцы кожнага года вучні атрымліваюць дакумент аб сканчэнні пэўнага класа і пераходзяць у наступны.

Па словах Асі, вучні беларускай школы здаюць іспыты нават лепш за польскіх школьнікаў. Так, самы нізкі вынік быў на ўзроўні 60%, большасць здае на 70−90%, а трое вучняў у гэтым годзе нават атрымалі 100 балаў.

— У гэтым годзе ў нас была пачатковая школа — першы, другі і трэці класы (але па сістэме Мантэсоры яны вучацца разам), сярэдняя школа — з чацвёртага па восьмы класы — і анлайн-ліцэй. А ў наступным годзе мы плануем адкрыць яшчэ адзін Мантэсоры-клас у сярэдняй школе — чацвёрты, пяты і шосты класы будуць вучыцца разам.

У кожным класе не больш за 12 чалавек. Дзеці вучацца па польскай праграме, выкладанне агульных прадметаў вядзецца на трох мовах: польскай, беларускай і англійскай.

— Стараемся ўсе мовы балансаваць. Звычайна па раскладзе да поўдня ў нас праходзяць заняткі па польскай і англійскай мовах ды матэматыцы, а пазней вывучаюць іншыя прадметы: геаграфію, батаніку, заалогію, гісторыю, мастацтва, музыку, фізкультуру.

У школе ёсць прадлёнка, якая працуе да 18.00. Там прадугледжаны дадатковыя заняткі, напрыклад па шахматах, кераміцы альбо музыцы. Школа прапануе таксама мерапрыемствы на выхадныя: кожныя два тыдні можна пайсці ў музей, тэатр ці ў парк.