Пасля моцнага землятрусу ў Турцыі і Сірыі колькасць ахвяр на гэты момант перавысіла пяць тысяч чалавек, яшчэ больш за 20 тысяч параненыя — а лічбы працягваюць імкліва расці. На месцы працягваюцца пошукава-выратавальныя працы. Турэцкія ўлады звярнуліся па міжнародную дапамогу, і ў рэгіён былі скіраваныя ратавальныя атрады з дзясяткаў краін — ад Паўднёвай Карэі да ЗША. У Турцыі абвешчаны найвышэйшы ўзровень трывогі — чацвёртай ступені. У краіне разбурана больш за пяць тысяч будынкаў, але колькі людзей застаецца пад заваламі, невядома. Рэсурсаў на размяшчэнне ўсіх пацярпелых і беспрытульных не хапае, таму частка людзей начуе проста ля руін. Жыхары разбураных гарадоў расказваюць, што чуюць галасы з-пад завалаў. Чалавечую трагедыю складана апісаць словамі — дастаткова ўбачыць рэакцыю людзей, якія засталіся без блізкіх ці без прытулку, каб зразумець, што насамрэч адбылося ў Турцыі і Сірыі.
Рэакцыя мужчын на цела дзіцяці, якое дасталі з-пад абломкаў разбураных будынкаў у горадзе Джандарыс, Сірыя, 6 лютага 2023 года. Фота: ReutersЖанчына смуткуе побач з целам сваяка ў правінцыі Хатай, Турцыя, 7 лютага 2023 года. Фота: ReutersЛюдзі назіраюць за правядзеннем ратавальнай аперацыі на месцы разбураных будынкаў пасля землятрусу ў горадзе Дзіярбакыр, Турцыя, 6 лютага 2023 года. Фота: ReutersМужчына крычыць, стоячы сярод абломкаў будынка пасля землятрусу ў правінцыі Хатай, Турцыя, 7 лютага 2023 года. Фота: ReutersМужчына нясе дзяўчынку, якую дасталі з-пад завалаў будынка пасля землятрусу ў горадзе Джандарыс, Сірыя, 6 лютага 2023 года. Фота: ReutersЖыхары разбураных дамоў грэюцца ля вогнішча пасля землятрусу ў горадзе Кахраманмараш, Турцыя, 6 лютага 2023 года. Фота: ReutersЖанчыны плачуць каля разбураных у выніку землятрусу будынкаў у правінцыі Хатай, Турцыя, 7 лютага 2023 года. Фота: ReutersМужчыны сядзяць на руінах дома пасля землятрусу ў горадзе Джандарыс, Сірыя, 6 лютага 2023 года. Фота: ReutersАдна жанчына суцяшае іншую каля руінаў пасля землятрусу ў правінцыі Хатай, Турцыя, 7 лютага 2023 года. Фота: ReutersМужчына нясе дзіця, якое загінула пад заваламі пасля землятрусу ў горадзе Джандарыс, Сірыя, 6 лютага 2023 года. Фота: ReutersЛюдзі чакаюць ратавальнікаў каля разбуранага будынка пасля землятрусу ў горадзе Дзіярбакыр, Турцыя, 6 лютага 2023 года. Фота: ReutersРагад Ісмаіл, сірыйская дзяўчынка, якую выратавалі з-пад абломкаў будынка, разбуранага падчас землятрусу, сядзіць на каленях свайго дзядзькі ў яго доме ў горадзе Аазаз, Сірыя, 6 лютага 2023 года. Фота: ReutersМужчыны сядзяць сярод абломкаў пасля землятрусу ў правінцыі Хатай, Турцыя, 7 лютага 2023 года. Фота: ReutersЖанчыны плачуць ля разбураных дамоў у горадзе Газіянтэп, Турцыя, 7 лютага 2023 года. Фота: Reuters