Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты называют ложными публичные заявления Кремля о том, что Россия хочет мира, и приводят доказательства этому
  2. Лукашэнка заўважыў у аднаго з топ-чыноўнікаў «прэзідэнцкія схільнасці»
  3. Сталіца Расіі зазнала самую маштабную атаку беспілотнікаў з пачатку вайны
  4. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
  5. Лукашэнка зняў з пасады Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам больш за 10 гадоў, і назваў прозвішча новага прэм'ера
  6. Россия, «конечно, вторглась»: вице-президента США Вэнса возле дома заставили отвечать на вопросы об Украине
  7. «Хавалі адны берцы». Чаму загінулы ва Украіне беларус пайшоў ваяваць на баку Расіі
  8. Курс даляра аказаўся ў вузкім калідоры: прагноз па валютах
  9. Новы прэм'ер-міністр краіны паабяцаў, што ніякай істотнай карэкцыі эканамічнага курсу не будзе
  10. «Кароткая лаўка запасных». Спыталі ў экспертаў, чаму Лукашэнка зняў ранейшага прэм'ера Галоўчанку і прызначыў Турчына новым
  11. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  12. КГК пожаловался Лукашенко на торговые сети, которые создают свои пекарни и конкурируют с хлебозаводами
  13. Стала вядома, хто здзейсніў маштабную кібератаку на X. Маск сцвярджаў, што сляды вядуць ва Украіну
Читать по-русски


Адно з самых частых пытанняў, якое дасылаюць чытачы і гледачы для праекта «Шрайбман адкажа», гучыць прыкладна так: «Што мы можам зрабіць для пераменаў у Беларусі проста цяпер?» Нярэдка яго дасылаюць знутры краіны і суправаджаюць спісам усяго таго, што больш нельга бяспечна рабіць у Беларусі. Арцём Шрайбман разважае пра варыянты для людзей, якія проста цяпер не гатовыя да падпольнай актыўнасці, але не хочуць сядзець склаўшы рукі.

Арцём Шрайбман

Палітычны аналітык

Вядоўца праекта «Шрайбман адкажа» на «Люстэрку». Запрошаны эксперт Фонду Карнегі за міжнародны мір, у мінулым — палітычны аглядальнік TUT.BY і БелаПАН.

Я ні разу не браўся за гэтае пытанне. Рэч не толькі ў тым, што неэтычна даваць палітычныя парады з бяспечнага замежжа людзям унутры не самай бяспечнай краіны. Праблема і ў тым, што, нават калі адкінуць клопат пра рызыкі, у мяне няма добрага адказу, ідэі нейкага значнага персанальнага дзеяння, якое магло б цяпер наблізіць перамены.

Гнятлівым фактам застаецца тое, што будучыня Беларусі цяпер у значнай ступені вырашаецца на франтах расійскай вайны ва Украіне. Гэтую відавочную канстатацыю часта крытыкуюць, але не за тое, што гэта няпраўда, а за тое, што яна нібыта дэмабілізуе людзей. Маўляў, раз мы залежым ад поспехаў УСУ, то і рабіць нічога не варта? То-бок ты, Арцём, прапануеш проста сядзець і чакаць?

Не, выснова зусім не ў гэтым. Аб’ектыўнае траплянне лёсу нашай краіны ў закладнікі ад таго, як доўга Крэмль зможа і будзе хацець утрымліваць Лукашэнку, не значыць, што вычарпаны спектр карысных дзеянняў, якія даступныя простым неабыякавым беларусам.

На любой вайне ёсць час для наступу і час для абароны. У гісторыі барацьбы розных народаў з тыраніяй бывалі такія ж перыяды. Некаторыя людзі аказваюцца здольныя ісці ў сваім «наступе» да канца ў любы час, якую б рызыку гэта ні несла. І таму гераізм тых, хто займаецца рознай падпольнай актыўнасцю ў сённяшняй Беларусі, варты захаплення і месца ў падручніках гісторыі. Але ў любым грамадстве гэтая ступень самаахвярнасці недаступная большасці.

Акция протеста против фальсификаций президентских выборов и насилия силовиков, Минск, 23 августа 2020 года. Фото: TUT.BY
Акцыя пратэсту супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў, Мінск, 23 жніўня 2020 года. Фота: TUT.BY

І таму ў перыяды, блізкія па сваіх вонкавых прыкметах да акупацыі, «абарону» можна лічыць разумным і, з майго пункту гледжання, гранічна маральным выбарам. Акрамя захавання бяспекі сябе і сваіх блізкіх у «абароны» ёсць і цалкам актыўны фармат — сваімі дзеяннямі дапамагаць зніжаць боль тым, хто знаходзіцца пад асноўным ударам ворага.

Размова, вядома ж, пра палітвязняў і іх сем'і. Кожная кропля намаганняў, якая дапамагае хаця б аднаму з іх лягчэй перанесці тыя нягоды і пакуты, на якія іх выракла ўлада, у выніку працуе на агульную мэту.

Паводле гэтай жа логікі, працягваючы ваенныя метафары, медыкі на полі бою, пажарныя і ратавальнікі ў гарадах, куды прылятаюць ракеты, таксама працуюць на перамогу, хоць яны і не знішчаюць ворага наўпрост. Яны зніжаюць страты, якія нясе свой бок, не даюць ворагу цалкам дамагчыся сваіх мэтаў.

У выпадку з палітвязнямі і іх роднымі мэта ўлады відавочная — прымусіць іх пакутаваць па максімуме і ў адзіноце, расчаравацца ў сваім выбары, прызнаць, што ўсё было дарма. Таму роля неабыякавых людзей вакол іх — зрабіць усё магчымае, каб зменшыць гэтую пакуту і пазбавіць іх пачуцця, што ўсе на цябе забыліся і кінулі.

На жаль, разавай або кароткачасовай салідарнасці ў надзеі, што палітвязняў хутка вызваляць, недастаткова. Нічога не сведчыць пра хуткае вырашэнне праблемы. Нават тыя з іх, хто адседзеў свой тэрмін, накшталт Змітра Дашкевіча, часам не трапляюць да сем’яў, атрымліваючы новыя крымінальныя справы.

Любыя ініцыятывы міжнародных перамоваў пра лёс гэтых людзей упіраюцца ў прорву паміж чаканнямі Мінска і Захаду адзін ад аднаго. Беларуская ўлада пару разоў непублічна намякала, што гатовая была адпусціць нейкую частку вязняў (крыніцы называлі прыкладную колькасць у 300 чалавек) за зняцце санкцый у некалькіх важных сектарах, уключаючы калій і авіяцыю. Але для ЕС і ЗША гэтага відавочна недастаткова: няма гарантый, што на месца тых, хто выйдзе, не набяруць столькі ж новых, зразумеўшы, што гандаль пайшоў паспяхова. А спыняць рэпрэсіі беларуская ўлада не гатовая.

Да таго ж самыя балючыя санкцыі, якіх Мінск хоча пазбавіцца, уводзілі не за рэпрэсіі, а за іншыя дзеянні: ад пасаджанага самалёта Ryanair і міграцыйнага крызісу, што доўжыцца дагэтуль — да суўдзелу ў вайне. З вагнераўцамі і ядзернай зброяй Беларусь відавочна не падобная да краіны, гатовай пакінуць гэты суўдзел у мінулым. І на гэтым фоне гуманітарнае пытанне палітвязняў проста цьмянее сярод прыярытэтаў заходніх сталіц.

Бачачы перад сабой такую планку, Мінск, у сваю чаргу, таксама не мае стымулаў пачынаць амністыю — жаданне помсціць і не даць паўтарыцца 2020-му ўсё яшчэ моцнае, а зразумелага перніка на стале так і не відаць.

Гэта не значыць, што перамовы не працуюць і на прыватным узроўні. Кагосьці з палітвязняў удавалася выкупіць, за кагосьці заступаліся ўплывовыя краіны. Але гэтыя выпадкі пакуль не ўдавалася маштабаваць. Затое колькасць даведзеных да смерці ў калоніях і ізалятарах расце з кожным месяцам.

Усё гэта значыць, што калі не здарыцца цуду, накшталт раптоўнага калапсу расійскага рэжыму, і калі Лукашэнка раптам не вырашыць падацца «добрым царом» той частцы грамадства, якой ён пагарджае, то праблема палітвязняў з намі надоўга.

І гэта якраз тая праблема, якая вартая таго, каб перанакіраваць на яе грамадзянскую энергію тых сотняў тысяч беларусаў, хто не можа яе рэалізаваць у адкрытым актывізме.

Беларусы замежжа могуць нашмат больш — у першую чаргу сваімі ахвяраваннямі тузіну дабрачынных арганізацый, якія адрасна дапамагаюць палітвязням і іх сем’ям. Там ёсць фонды і структуры на любы выбар. Не падабаецца адна — можна выбраць іншую. Нарэшце, можна атрымаць у праваабаронцаў кантакты тых сваякоў, якія гатовыя прымаць дапамогу проста на свае карткі з-за мяжы.

Для неабыякавых людзей унутры краіны ўсё цяжэйшае. Данат у дабрачынныя фонды небяспечны. Але дапамагаць палітвязням і іх сем’ям наўпрост — пакуль не настолькі.

Разам з сем’ямі гаворка ідзе пра шмат тысяч людзей. Ніводны КДБ не зможа і не стане адсочваць, хто замовіў дастаўку прадуктаў пажылой маці палітвязня ў якім-небудзь райцэнтры, хто дапамог мужу сабраць пасылку сваёй жонцы ў СІЗА, хто паглядзеў сабаку, пакуль сястра едзе на спатканне да брата, хто дапамог сабраць дачку палітвязня да навучальнага года або падарыў ёй падарунак, каб яна менш плакала ў навагоднюю ноч без таты ці мамы. Праваабаронцы кажуць, што часта бывае важна проста пагаварыць з чалавекам. А для саміх палітвязняў каштоўнасць лістоў, перадач і нават невялікіх грашовых пераводаў — у шмат разоў вышэйшая, чым намінальныя выдаткі таго, хто вырашае гэтым заняцца.

Пафас гэтага артыкула не ў тым, як важна дапамагаць людзям у бядзе. Гэта не патрабуе паўтарэння. Тэкст пра тое, як людзям, якія хочуць сваёй краіне чагосьці лепшага і не могуць пасіўна жыць з гэтым жаданнем, знайсці для сябе цалкам практычны асабісты сэнс у гэтыя поўныя страху часы.

Чытайце таксама