Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  2. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
  3. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  4. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  5. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  6. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  7. ISW о предложении представителя Трампа взять за основу в переговорах стамбульские протоколы: Это фактически полная капитуляция Украины
  8. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  9. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  10. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  11. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  12. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка 23 траўня прызначыў новага начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл — першага намесніка міністра абароны. Ім стаў генерал-маёр Павел Муравейка, які раней займаў пасаду першага намесніка дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі, паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого».

Новый начальник Генштаба Павел Муравейко. Фото: minpolit.com
Новы начальнік Генштаба Павел Муравейка. Фота: minpolit.com

Прызначаючы Паўла Муравейку начальнікам Генштаба — першым намеснікам міністра абароны, Лукашэнка падкрэсліў важнасць таго, каб той спрацаваўся з міністрам абароны Віктарам Хрэнінам:

— У нас міністр абароны ёсць міністр абароны, і яму падпарадкаваныя ўсе ў Міністэрстве абароны. Але тым не менш начальнік Генеральнага штаба мае пэўную самастойнасць. Непасрэдна займаецца планаваннем і рэалізацыяй тых ці іншых вайсковых мерапрыемстваў. Усім тым, чым жывуць войскі. Вельмі тонкая грань паміж міністрам абароны і начальнікам Генштаба, — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама згадаў вайну ва Украіне і заявіў, што «гэта таксама для нас урок. Урок сур’ёзны. Мы павінныя бачыць, якая сучасная вайна»:

— Мы ўжо для сябе высновы пэўныя зрабілі. Зразумелі, што такое міны і мінныя загароды. Тое, што мы хацелі па ўказцы Захаду калісьці знішчыць. Дзякуй богу, захавалі. Мы ведаем, што такое контрбатарэйная барацьба. І асабліва разумеем, што ў сучасных умовах без беспілотных лётных апаратаў немагчыма ваяваць, а таксама без сістэм радыёэлектроннай барацьбы, якая павінная эфектыўна ўздзейнічаць і на беспілотныя лётныя апараты, і іншыя сучасныя ўзбраенні. Мы пра гэта не аднойчы казалі. Вам давядзецца грунтоўна гэтым заняцца, — сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да Муравейкі.

Папярэднім начальнікам Генштаба быў Віктар Гулевіч, які займаў гэтую пасаду з 11 сакавіка 2021 года. Яшчэ раней, з лютага 2020 года, ён быў камандуючым войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл Беларусі.

10 траўня Лукашэнка вызваліў Гулевіча ад пасады начальніка Генеральнага штаба.

Што вядома пра новага начальніка Генштаба Паўла Муравейку

Павел Муравейка раней займаў пасаду першага намесніка дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі. Яму 52 гады.

Нарадзіўся ў Мар'інай Горцы. У 1992-м скончыў Мінскае вышэйшае вайскова-палітычнае агульнавайсковае вучылішча. Потым паступіў у мінскую Вайсковую акадэмію, якую скончыў у 2001-м. Таксама вучыўся ў Акадэміі Генштаба РФ і скончыў яе ў 2008-м з залатым медалём.

20 чэрвеня 2013 года прызначаны намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл — начальнікам Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Міністэрства абароны.

10 лютага 2022 года прызначаны першым намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі.

Нагадаем, у 2022 годзе Муравейка заяўляў, што Беларусь удзельнічае ў «спецаперацыі» ва Украіне, «выконваючы пэўныя функцыі», пры гэтым двойчы называў «братамі» тых, хто развязаў вайну. Самым «выніковым» выступам Муравейкі стаў спіч у Мінгарвыканкаме, дзе вайсковец заявіў, што «мы маем усе падставы, каб прабіць жыццёва важны для нас калідор сілай зброі» праз Літву да расійскага Калінінграда. У выніку беларускага прадстаўніка выклікалі ў МЗС Літвы, а Муравейка трапіў пад санкцыі Еўрасаюза.

А ўжо восенню 2023 года генерал-маёр нечакана прапанаваў правесці сумесныя вучэнні з Польшчай, удакладніўшы, што «будзе прапанова — з’явіцца нашая зваротная рэакцыя і нашыя дзеянні».

«Калі палякі гатовыя правесці з намі вучэнні, мы з радасцю выступім з такой ініцыятывай і разгледзім, якія пытанні мы зможам адпрацаваць сумесна», — заявіў Муравейка.

Ён адзначыў, што «пытанні для магчымай адпрацоўкі ляжаць на паверхні: супрацьпаветраная абарона ў рамках аховы сумеснай мяжы, памежная бяспека, процідзеянне транспамежным пагрозам, звязаным з біялагічнымі і іншымі надзвычайнымі сітуацыямі».