«Ва ўсяго ёсць вушы». Беларуска пабывала ў краіне, дзе адна з самых жорсткіх дыктатур у свеце і ўлада не мянялася даўжэй, чым у нас2 мая 2024 у 09.02«Яны вельмі баяцца размаўляць з замежнікамі пра сітуацыю ў краіне. Хлопец гадоў 35 тлумачыў, што на вуліцах шмат шпіёнаў, якія выглядаюць як звычайныя людзі і за ўсімі глядзяць: то нешта купляюць і зыркаюць, то ў кавярні сядзяць. Небеларусу ён можа падацца параноікам, але я яго крыху разумею. Мы пілі каву ў вельмі шумнай кавярні, каб нас ніхто не чуў, і ён казаў слабым шэптам, нібыта, калі на кіламетр ад цябе нічога няма, нават птушкі ўсё слухаюць і перададуць».