Надышоў час, калі пакупнікі здзяйсняюць набегі на крамы з адзеннем — шукаюць прыдатнае ўбранне для святкавання Новага года і Калядаў. І хоць некаторыя брэнды сышлі з Беларусі, многія працягваюць працаваць. «Люстэрка» праверыла, за колькі можна купіць адну і тую ж рэч у фірмовай краме ў нас і ў некаторых еўрапейскіх краінах. Калі каротка: у Еўропе (і нават дарагой Скандынавіі) многія рэчы каштуюць танней.

Zara. Сукенка ў Польшчы таннейшая амаль у два разы
Кароткая атласная сукенка з доўгім рукавом і дэкаратыўнымі рушамі прадаецца ў беларускай краме Zara за 139 рублёў.
Цэны гэтай мадэлі ў Еўропе:
- у Нарвегіі — 495 крон, або 135,13 рубля (тут і далей перавод у рублі па курсе НБ Беларусі на 22 снежня гэтага года);
- у Літве, Латвіі, Германіі — 39,95 еўра, або 114,19 рубля;
- у Чэхіі — 799 крон, або 94,31 рубля;
- у Польшчы — 139 злотых, або 85,16 рубля.

Пад сукенку можна купіць туфлі з сеткаватай тканіны з паеткамі, на абцасе і з раменьчыкам. У Беларусі яны каштуюць 199 рублёў.
Цэны гэтага абутку ў Еўропе:
- у Нарвегіі — 599 крон, або 163,53 рубля;
- у Чэхіі — 1299 крон, або 153,34 рубля.;
- у Літве, Латвіі, Германіі — 49,95 еўра, або 142,77 рубля;
- у Польшчы — 199 злотых, або 121,92 рубля.

Мужчыны могуць купіць кашулю класічнага крою з доўгімі рукавамі, якая прадстаўленая ў чатырох колерах — белы, марскі сіні, бутэлечны зялёны і нябесна-блакітны. Яе цана ў беларускай краме — 109 рублёў.
Колькі каштуе гэтая кашуля ў Еўропе:
- у Нарвегіі — 359 крон, або 98 рублёў;
- у Літве, Латвіі, Германіі яе цана — 25,95 еўра, або 74,17 рубля;
- у Чэхіі — 599 крон, або 70,7 рубля;
- у Польшчы — 99,90 злотага, або 61,2 рубля.

Базавая мадэль джынсаў Slim Fit прадаецца ў Zara ў шасці колерах: ад выцвілага сіняга да класічнага чорнага, іх цана ў Беларусі — 119 рублёў.
А вось цана гэтых джынсаў у Еўропе:
- у Нарвегіі — 399 крон, або 108,93 рубля;
- у Літве, Латвіі, Германіі іх цана — 25,95 еўра, або 74,17 рубля;
- у Чэхіі — 699 крон, або 82,51 рубля;
- у Польшчы — 119 злотых, або 72,91 рубля.

Mango. Цана ніжэйшая нават у Нарвегіі
Камбінезон з эластычнай тканіны з разрэзам на спіне ў краме Mango ў Беларусі можна купіць за 179,99 рубля.
Цана ўбору ў Еўропе:
- у Літве і Латвіі — 45,99 еўра, або 131,45 рубля;
- у Германіі — 39,99 еўра (са зніжкай 13%), або 114,3 рубля;
- у Нарвегіі гэтая мадэль каштуе 399 крон (са зніжкай 27%), або 108,93 рубля;
- у Польшчы — 139,99 злотага (са зніжкай 18%), або 85,77 рубля;
- у Чэхіі — 599 крон (дзейнічае зніжка 40%), або 70,70 рубля.

Пад камбінезон падыдуць басаножкі з раменьчыкамі і стразамі, у Беларусі яны каштуюць 179,99 рубля.
А вось якія на іх цэны ў Еўропе:
- у Нарвегіі — 559 крон, або 152,61 рубля;
- у Літве і Латвии, Германіі — 45,99 еўра, або 131,45 рубля;
- у Чэхіі — 999 крон, або 117,92 рубля;
- у Польшчы — 169,99 злотага, або 104,15 рубля.

Для мужчын ёсць прыталеная баваўняная кашуля сіняга колеру з прынтам, у нас на радзіме яна каштуе 179,99 рубля.
Такія цэны на яе ў еўрапейскіх краінах:
- у Літве і Латвіі — 49,99 еўра, або 142,89 рубля;
- у Нарвегіі — 399 крон (дзейнічае зніжка 33%), або 108,93 рубля;
- у Чэхіі — 799 крон (зніжка 33%), або 94,31 рубля;
- у Германіі — 29,99 еўра (зніжка 40%), або 85,72 рубля;
- у Польшчы — 99,99 злотага (зніжка 50%), або 61,26 рубля.

Шчыгульныя штаны Super Slim у розных колерах і ўзорах прадаюцца ў Беларусі за 239,99 рубля.
Цэны на гэтую мадэль у Еўропе:
- у Літве і Латвіі — 59,99 еўра, або 171,47 рубля;
- у Нарвегіі — 559 крон (са зніжкай 33%), або 152,61 рубля;
- у Чэхіі — 999 крон (зніжка 38%), або 117,92 рубля;
- у Германіі — 39,99 еўра (зніжка 33%), або 114,30 рубля;
- у Польшчы — 149,99 злотага (зніжка 40%), або 91,90 рубля.

Stradivarius. Поўны вобраз найтаннейшы ў Польшчы
Гэты іспанскі брэнд выпускае тавары для жанчын, да Новага года тут можна знайсці некалькі дарэчных убранняў. За ўзор мы ўзялі адзін look (у яго ўваходзіць сукенка, каралі і бацільёны) і паглядзелі, колькі ён будзе каштаваць у розных краінах.

У Беларусі такое ўбранне абыдзецца ў 283,99 рубля. У яго ўваходзіць сукенка мідзі ў бялізнавым стылі за 109 рублёў, бацільёны з эластычнай тканіны на абцасе (падобныя да тых, што на фота) за 129 рублёў і каралі са стразаў за 45,99 рубля (у набор уваходзяць два ўпрыгожанні).
У Нарвегіі Stradivarius няма, таму мы зазірнулі на вітрыну інтэрнэт-крамы ў Даніі, таксама адной з самых дарагіх краін Еўропы. Абраны намі ўбор абыдзецца там у 657 крон, або 252,42 рубля (сукенка — 259 крон, або 99,51 рубля, бацільёны — 299 крон, або 114,87 рубля, каралі — 99 крон, або 38,03 рубля).
У Германіі гэты вобраз каштуе 78,97 еўра, або 225,72 рубля (сукенка — 29,99 еўра, або 85,72 рубля, бацільёны — 35,99 еўра, або 102,87 рубля, каралі — 12,99 еўра, або 37,13 рубля).
У Літве і Латвіі тавар прадаецца па аднолькавай цане, і яго выніковы кошт такі самы, як і ў Германіі — 78,97 еўра, або 225,72 рубля, але розніца ў кошце асобных пазіцый (сукенка — 25,99 еўра, або 74,28 рубля, бацільёны ў Літве і Латвіі — 39,99 еўра, або 114,30 рубля, каралі — 12,99 еўра, або 37,13 рубля).
За гэты ўбор, набыты ў Чэхіі, пакупнік аддасць 1797 крон, або 212,12 рубля (сукенка — 699 крон, або 82,51 рубля, бацільёны — 799 крон, або 94,31 рубля, каралі — 299 крон, або 35,29 рубля).
У Польшчы пакупкі абыдуцца найтанней — у 307,90 злотага, або 188,65 рубля (сукенка — 119 злотых, або 72,91 рубля, бацільёны — 139 злотых, або 85,16 рубля, каралі — 49,90 злотага, або 30,57 рубля).