Даляр пабіў чарговы рэкорд. Эканамістка растлумачыла, што адбываецца на валютным рынку
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Зніжэнне беларускага рубля да гістарычнага мінімуму адносна даляра звязанае з тым, што нашая валюта адрэагавала на ваганні расійскай валюты да амерыканскай. Пра гэта выданню «Позірк» расказала старшая навуковая супрацоўніца даследчага цэнтра BEROC Анастасія Лузгіна.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Даляр на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 14 лістапада паставіў чарговы рэкорд — 3,3635 рубля.

— Мы не можам казаць, што адбываецца зніжэнне курсу нацыянальнай валюты адносна замежных валют у цэлым. Пакуль беларускі рубель рэагуе рознавектарна — да даляра зніжаецца, да расійскага рубля ўмацоўваецца, — сказала Анастасія Лузгіна, адзначыўшы, што валюта РФ падае і набліжаецца да адзнакі 100 рублёў за даляр.

Беларускі рубель заўсёды рэагуе на змены расійскага, падкрэсліла экспертка.

— Бо Расія — асноўны гандлёвы партнёр Беларусі, значныя разлікі паміж краінамі адбываюцца менавіта ў расійскіх рублях, — удакладніла эканамістка. — Калі б на зніжэнне курсу беларускага рубля да даляра ўплывалі нейкія ўнутраныя фактары, што азначала б наяўнасць праблемы дэфіцыту валюты ў Беларусі, то рубель мусіў бы зніжацца да іншых валют. У дачыненні да расійскай ён таксама зніжаўся б ці стаяў на месцы.

Эканамістка дадала, што цяпер рынкавыя механізмы спрацоўваюць так, што беларускі рубель паўтарае тэндэнцыі, але не цалкам капіюе ваганні расійскага рубля.

Чытайце таксама