КДБ выставіў абвінавачанне 30 фігурантам справы пра дыверсію ў Мачулішчах. Некаторым з іх пагражае смяротнае пакаранне
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


КДБ выставіў абвінавачанне 30 фігурантам крымінальнай справы пра падрыў расійскага разведвальнага самалёта А-50 на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах. Пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала АНТ.

Самолет А-50 ВКС России. Фото: Владимир Блинов, «Ваяр»
Самалёт А-50 ВКС Расіі. Фота: Уладзімір Бліноў, «Ваяр»

Затрыманым інкрымінуецца частка 3 артыкула 289 КК (Акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай).

Раней у Беларусі ўнеслі спецыяльныя папраўкі ў крымінальнае заканадаўства. Цяпер найвышэйшая мера пакарання можа пагражаць не толькі за акт тэрарызму, але нават за замах на здзяйсненне акту тэрарызму або падрыхтоўку да яго.

Адзначым, што ў адпаведнасці з КК Беларусі смяротнае пакаранне не можа быць прызначанае жанчынам, а таксама мужчынам, якія дасягнулі да дня вынясення прысуду 65 гадоў, і асобам, якія ўчынілі злачынствы ва ўзросце да васямнаццаці гадоў.

Нагадаем, раніцай 26 лютага ў ваколіцах вайсковага аэрадрома ў Мачулішчах чулі два выбухі. У BYPOL паведамілі, што былі пашкоджаныя расійскі вайскова-транспартны самалёт і снегаўборачная тэхніка.