Узмацніць кантроль за адпрацоўкай медыкаў-мэтавікоў запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па ахове здароўя, піша БЕЛТА.

— Як вы збіраецеся ўтрымаць спецыялістаў на месцах, калі там не створаныя нармальныя ўмовы для пацыентаў? І для медыкаў таксама. Адсюль і кадравыя праблемы: здаецца, рыхтуем дастаткова дактароў і медсясцёр, а ў раёнах не затрымліваюцца нават мэтавікі. Шукаюць сабе месца ў сталіцы ці, што яшчэ горш, за мяжой. Разбярыцеся з мэтавікамі. Разбярыцеся, каго вы туды набіраеце, — даручыў Лукашэнка.
Ён яшчэ раз падкрэсліў, што ў медыкаў-мэтавікоў не мусіць быць ніякіх адгаворак што да адпрацоўкі.
— Ты мусіш пяць гадоў там адпрацаваць. Замуж, яшчэ кудысьці там… Гэта не прымаецца. Пяць гадоў ідзі адпрацуй. Мы трацім каласальныя грошы на падрыхтоўку медыкаў. Ні ў адной сферы такіх выдаткаў няма, а ў нас усё вольніца, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Чытайце таксама