Полк Каліноўскага абвясціў пра гібель чатырох беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Батальёны «Ліцвін» і «Волат» зазналі страты — загінулі чатыры беларускія добраахвотнікі. Пра гэта паведамляе прэс-служба палка Каліноўскага.

Иллюстрация: пресс-служба Полка Калиновского
Ілюстрацыя: прэс-служба палка Каліноўскага

Абставіны, імёны і ўзрост загінулых не называюцца з меркаванняў бяспекі іх блізкіх і родных.

«Полк Каліноўскага смуткуе з усім беларускім народам, які сутыкнуўся з чарговай ахвярай. З ахвярай у вайне за незалежнасць Украіны і Беларусі. Мы ніколі не забудзем нашых пабрацімаў і нягледзячы ні на што, мы працягваем шлях да перамогі над крывавай імперыяй», — паведамілі ў палку.

Нагадаем, раней сёння аб’яднанне «Пагоня» расказала пра загінулага на вайне ва Украіне беларускага добраахвотніка.

З пачатку вайны ва Украіне загінула ўжо больш за 20 беларускіх добраахвотнікаў, што ваююць на баку Кіева.