У Беларусі школьнікаў 9−11 класаў плануюць вучыць кіраваць аўтамабілем (але гэта не дакладна)
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Міністэрства адукацыі і Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту (ДТСААФ) Беларусі падпісалі пагадненне пра міжведамаснае супрацоўніцтва. Магчымасці ДТСААФ плануюць выкарыстоўваць у выхаваўчай рабоце з маладым пакаленнем беларусаў, паведамляе прэс-служба адукацыі.

Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«Актуальнасць падпісання дакумента абумоўленая геапалітычнымі выклікамі, неабходнасцю ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту і нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь з дапамогай кансалідацыі грамадства і забяспечання народнага адзінства», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што будзе актывізаванае ўзаемадзеянне ўстановаў адукацыі і структурных падраздзяленняў ДТСААФ «па пытаннях патрыятычнага выхавання».

Але ёсць і добрыя навіны: прапрацоўваецца пытанне арганізацыі навучання вучняў 9(10)-11(12) класаў кіраванню аўтамабілем. Гаворка ідзе пра школьнікаў і навучэнцаў ССНУ.