Небяспечнага «госця» з Паўночнай Амерыкі заўважылі каля Нацыянальнай бібліятэкі — навукоўцы б'юць трывогу
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У межах Мінска, каля Нацыянальнай бібліятэкі, знойдзены шкодны для Беларусі від амерыканскага паласатага рака. Пра гэта расказалі ў эфіры «Беларусь 1».

Американский полосаты рак. Фото: David Perez для wikipedia.org
Амерыканскі паласаты рак. Фота: David Perez для wikipedia.org

У нашую краіну ён трапіў з Польшчы. Упершыню яго знайшлі ў басейне Нёмана. Цяпер рака раз-пораз бачаць у Дняпроўска-Бугскім канале. Паводле ацэнак навукоўцаў, для нашых звычайных ракаў такія новыя суседзі — праблема.

— Гэтых ракаў часам самі людзі рассяляюць. Вось гэта вельмі кепска, — адзначыў вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі гідрабіялогіі НПЦ НАН па біярэсурсах Анатоль Аляхновіч.

Спецыяліст падкрэсліў, што амерыканскі паласаты рак пераносіць хваробы, якія забіваюць мясцовыя віды (даўгапальцавага і шырокапальцавага ракаў). Перш за ўсё гаворка ідзе пра рачыную чуму.

— Не прыстасаваныя нашыя [ракі] пакуль да існавання ў асяроддзі гэтых хваробаў, — сказаў Анатоль Аляхновіч.

Чытайце таксама