Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. СМИ: США потребовали от Украины отозвать резолюцию в ООН с осуждением российского вторжения
  2. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  3. Не только война в Украине. В России заявили о двух «параллельных» переговорах с США — что обсуждают на вторых
  4. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  5. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  6. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  7. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
  8. Душил, насиловал и убивал, срезая с жертв нижнее белье. Рассказываем о маньяке из Гродно, которого упустили в Беларуси
Читать по-русски


/

Брастаўчанін пайшоў у спартовую залу разам з сынам, але занятак скончыўся сумна: лава трэнажора склалася, і мужчына моцна пашкодзіў палец. Ён быў упэўнены ў няспраўнасці інвентара і, калі вырашыць пытанне мірна не ўдалося, падаў на ўстанову пазоў у суд, запатрабаваўшы кампенсацыі. Ці ўдалося яму дабіцца выплаты? Вынік стаў вядомы з апублікаванага судовага рашэння.

Тренажерный зал в Брестском центре олимпийского резерва по гребле. Фото: rowingbrest.by
Трэнажорная зала ў Брэсцкім цэнтры алімпійскага рэзерву па веславанні. Фота: rowingbrest.by

Аляксандр (імя выдуманае) набыў у Брэсцкім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па веславанні два гадавыя абанементы — у трэнажорную залу і басейн. Як і належыць, прайшоў інструктаж па тэхніцы бяспекі, рэгулярна займаўся і быў пастаянным наведнікам — нішто не прадказвала праблем.

Гантэллю па пальцы

У 2023 годзе мужчына аднойчы прыйшоў у залу разам з сынам. Яны трэніравалі плечавыя мышцы і па чарзе выконвалі практыкаванне «жым гантэляў на заднюю дэльту» на лаве з рэгуляванай спінкай — па сутнасці, махі рукамі з гантэлямі. Бацька выкарыстаў грузы па 18 кг, сын — лягчэйшыя, па 10 кг.

На шостым падыходзе ў Аляксандра здарылася непрыемнасць. Лава пад ім раптам склалася, і цяжкая гантэль звалілася мужчыну на ўказальны палец правай рукі. Боль быў вельмі моцны.

Першую дапамогу кліенту аказалі ў медпункце спарткомплексу. Медсястра дыягнаставала «выцятую рану пальца кісці з прышчамленнем» і параіла звярнуцца да траўматолага. Аляксандр патэлефанаваў знаёмай, тая адвезла яго ў траўмапункт.

Адразу пасля здарэння мужчына паскардзіўся на няспраўнасць трэнажора прадстаўнікам спарткомплексу. Надзеі вырашыць пытанне мірна не апраўдаліся, і ён даслаў цэнтру дасудовую прэтэнзію — запатрабаваў кампенсацыю маральнай шкоды на суму 1500 рублёў. Атрымаўшы адмову, брастаўчанін пайшоў у суд.

Скриншот судебного решения. Источник: банк судебных решений на pravo.by
Скрыншот судовага рашэння. Крыніца: банк судовых рашэнняў на pravo.by

Дамовіцца не ўдалося

Як адзначыў Аляксандр у сваім пазове, яны з сынам бачылі, як лава склалася праз тое, што выскачыў фіксавальны штыр спружыннага механізму. Мужчына настойваў, што, рэгулюючы спінку перад выкананнем практыкавання, ён уставіў штыр як след, да шчаўчка. На яго думку, той адскочыў, бо быў зношаны ці пагнуты. Сын пацвердзіў яго паказанні.

Брестский областной центр олимпийского резерва по гребле. Фото: rowingbrest.by
Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па веславанні. Фота: rowingbrest.by

Паводле словаў Аляксандра, адразу пасля інцыдэнту кіраўніцтва спарткомплексу паабяцала яму зніжку на новы абанемент, калі ён не будзе агучваць сапраўдную прычыну траўмы ў бальніцы. Ён так і зрабіў, сказаўшы там пра бытавую траўму. Знаёмая, якая вазіла яго ў траўмапункт, пацвердзіла, што мужчына адразу расказаў ёй пра тое, што выканаў просьбу прадстаўнікоў спарткомплексу.

Аднак тыя, у сваю чаргу, абяцання не выканалі і ўжо на наступны дзень заявілі Аляксандру, што ніякай зніжкі ён не атрымае.

Скриншот судебного решения. Источник: банк судебных решений на pravo.by
Скрыншот судовага рашэння. Крыніца: банк судовых рашэнняў на pravo.by

Брастаўчанін у сваім пазове патрабаваў усё тыя ж 1500 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды. Ён расказаў, што ад траўмы адчуў нясцерпны боль, а потым праз пашкоджаную правую руку быў на доўгім бальнічным, праходзіў курс фізіяпрацэдур і мае патрэбу ў дадатковай рэабілітацыі, усё гэта прынесла яму нямала негатыўных эмоцый.

Сам вінаваты

Аднак прадстаўнікі цэнтра ў судзе заявілі, што мужчына сам вінаваты ў сваёй траўме. Яны прынеслі дакументы пра тое, што абсталяванне правяраецца на спраўнасць камісіяй кожныя паўгода, а трэнеры аглядаюць яго кожную раніцу, у часопісе няспраўнасцяў запісаў пра праблемы з гэтай лавай не было.

Акрамя таго, пасля інцыдэнту лаву правяралі некалькі разоў. У той жа дзень загадчык залы асабіста агледзеў механізм, зварныя швы і рухомыя часткі — усё працавала спраўна, запэўнілі прадстаўнікі спарткомплексу. Пазней правялі тэхнічны эксперымент з поўнай разборкай трэнажора — ніякіх дэфектаў таксама не выявілі.

Тренажерный зал в Брестском центре олимпийского резерва по гребле. Фото: rowingbrest.by
Трэнажорная зала ў Брэсцкім цэнтры алімпійскага рэзерву па веславанні. Фота: rowingbrest.by

ЦАР настойваў на тым, што прычынай здарэння былі парушэнні з боку кліента: як мяркуецца, ён парушыў тэхніку выканання практыкавання, узяў гантэлі з занадта вялікай вагой ці не рабіў дастатковых паўз паміж падыходамі. Магчыма, не да канца зафіксаваў штыр, ды і наогул гэтая лава нібыта не прызначаная для такога практыкавання.

Адвакатка брастаўчаніна настойвала, што трэнер у зале мусіў сачыць за тым, як наведнікі выконваюць практыкаванне, і зрабіць заўвагу Аляксандру, але гэтага не адбылося. Таксама яна казала, што лаву рамантавалі пасля інцыдэнту, а значыць, няспраўнасць была. Але суд не надаў увагі гэтым аргументам.

Скриншот судебного решения. Источник: банк судебных решений на pravo.by
Скрыншот судовага рашэння. Крыніца: банк судовых рашэнняў на pravo.by

«Анатамічныя асаблівасці»

Кіраўніцтва спарткомплексу нават прывяло сведку, які займаўся ў зале адначасова з Аляксандрам. Паводле яго словаў, мужчына парушыў тэхніку бяспекі: выконваў махі на вялікай хуткасці і ў кірунку да выступальных частак трэнажора, што павышала рызыку іх закрануць.

«Лежачы на жываце, робячы цягу, улічваючы яго анатамічныя асаблівасці (вялікі жывот), [Аляксандр] тузануўся і зачапіў ручку, якая фіксуе штэкер, у выніку чаго лава „склалася“, і ён атрымаў траўму», — заявіў сведка.

Скриншот судебного решения. Источник: банк судебных решений на pravo.by
Скрыншот судовага рашэння. Крыніца: банк судовых рашэнняў на pravo.by

Суд нават паглядзеў відэа пра тое, як правільна выконваць практыкаванне на заднюю дэльту, каб пераканацца, што Аляксандр рабіў яго інакш. Адгледзелі таксама відэазапісы з залы, дзе відаць, як кліент атрымлівае траўму і пазней работнікі залы разам з ім аглядаюць лаву. Спарткомплекс падаў і відэа «эксперыменту», паказаўшы, што лава нармальна фіксуецца і пры разбіранні пашкоджанняў штыфта не выявілі.

У выніку суд стаў на бок спарткомплексу і вырашыў, што траўма адбылася з віны самога наведніка. Аляксандру не толькі адмовілі ў кампенсацыі, але і абавязалі заплаціць дзяржпошліну ў памеры 111 рублёў.

Чытайце таксама